Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч
Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
___Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
___Мы атрымалі найбагацейшую, найдаражэйшую спадчыну ад бацькі, ад маці, ад сваіх дзядоў, прадзедаў – беларускую мову, якую называюць духоўным скарбам. Роднае слова – гэта адвечны голас Радзімы, голас беларускага народа, а з ім і яго мова.
___Колькі разоў нараджалася мова, набірала моц, колькі разоў яе хаялі, тапталі, мучылі, душылі, не давалі ёй ходу. Перш-наперш усе заваёўнікі, якія прыходзілі на нашу тэрыторыю, распачыналі ўпартае змаганне на духоўным фронце – супраць памяці, гісторыі, супраць мовы, свядомасці паднявольнага народа.
___Лёс мовы… Лёс народа і нацыі… Знікне мова – няма нацыі… Народная мудрасць стала жывучай крыніцай для развіцця мовы, з якой мы і сёння чэрпаем жыццёвую сілу. Я.Купала, пясняр Беларусі, яшчэ задоўга да рэвалюцыі радаваўся, што мова бацькоў жыве, і верыў, што будзе жыць «бессмяротнае слова».
___«Мова, – як гаварыў Ніл Гілевіч, – сіла, што аб’ядноў-вае, цэментуе нацыю, аргані-зоўвае ўсё духоўнае жыццё народа… У мове – голас душы чалавека і голас гісторыі грамадства».